Магілёўскія актывісты “Гавары праўду!” правялі дзень прыёма ліквідатараў

Іх чакалі на сацыяльным офісе кампаніі “Гавары праўду!” у Магілёве.

Такой магчымасцю скарысталіся каля 10 чалавек, кажа актывіст кампаніі Сяргей Лапуцін. Людзям, якія звярталіся па дапамогу, была неабходна не толькі юрыдычная падтрымка. Некаторыя хацелі, каб іх проста выслухалі: яны расказвалі пра тое, як Чарнобыль змяніў іхныя лёсы.

Акрамя гэтага, актывісты кампаніі выслалі больш за 50 лістоў са словамі ўдзячнасці магілёўцам, якія прымалі ўдзел у ліквідацыі Чарнобыльскай катастрофы.