Мінінфармацыі зарэгістравала газету "Каталіцкі веснік"
Гэта першае выданне Віцебскай дыяцэзіі. Першы нумар газеты выйшаў 18 красавіка.
Галоўным рэдактарам выдання з'яўляецца ксёндз Віктар Місевіч, які цяпер працуе ў Бягомлі. Газета будзе выходзіць адзін раз на месяц тыражом 3000 экзэмпляраў.