Лукашэнка заяўляе, што суд па выбуху ў метро быў абсалютна празрыстым

Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.

Таксама Лукашэнка пракаментаваў выказванні "некаторых заходніх СМІ і асобных палітыкаў", якія сумняюцца ў справядлівасці вынесенага прысуду. Па яго словах, у супрацоўнікаў ФСБ Расіі, ізраільскага Масада і Інтэрпола, якія бралі ўдзел на ўсіх этапах следства, ні на адным этапе не паўстала ніякіх пытанняў і сумневаў.

Поўную версію інтэрв'ю абяцаюць паказаць у чацвер, 22 сакавіка, на тэлеканале "Беларусь 1" пасля праграмы "Панарама".