Лукашэнка загадвае рыхтавацца да чэмпіянату 2014 года

Як паведамляе БЕЛТА, асноўнай тэмай сустрэчы былі праблемы, якія стаяць перад рэгіёнамі краіны. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ні Мінску, ні Мінскай вобласці хваліцца няма чым. Па яго словах, Міншчына — у ліку лідараў па аб'ёмах запасаў гатовай прадукцыі на складах. Гэтаксама растуць запасы на складах і ў сталіцы. Таксама Лукашэнка адзначыў, што ў сталічнай вобласці амаль утрая ўзраслі сумы чыстых стратаў.

Акрамя таго, згадалі і стварэнне Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку пад Смалявічамі. Лукашэнка заявіў, што вакол гэтай праблемы занадта багата гутарак і спекуляцый. Ён заклікаў кіраўніка Міншчыны тлумачыць сітуацыю грамадзянам.

Фота: flickr.com