Лукашэнка: Мы нікому не аддамо сваю краіну
Аляксандр Лукашэнка заклікаў прызначаных ім сёння кіраўнікоў перастаць "гуляцца ў рознага кшталту развагі і дэмакратыю".
"У ліку ізноў прызначаных — кіраўнікі нашага будучага банка краіны, Камітэта дзяржкантролю. Я хачу, каб вы разумелі адно: чыстых эканамічных тэорый не бывае і жыццё карэктуе ўсё", — цытуе БЕЛТА кіраўніка дзяржавы.
"Мы правільным шляхам ішлі. І як толькі пачалі гуляцца ў нейкую дэмакратыю, вось мы і атрымалі вынік", — патлумачыў Лукашэнка.
"У сувязі з апошнімі падзеямі ў эканоміцы, у грамадскім жыцці яшчэ раз хачу падкрэсліць: спакойнага жыцця нам ніхто не дасць. Але ў гэтых умовах мы мусім жыць. Мы нікому не аддамо сваю краіну. І найперш вы мусіце трымаць краіну, бо на перадавой менавіта вы — кіраўнікі прадпрыемстваў, старшыні райвыканкамаў", — заявіў Лукашэнка.