Летась паўтары тысячы беларусаў папрасілі палітычнага прытулку ў ЕС

Паводле статыстычных звестак, у 44 "індустрыяльных краінах" свету ў 2011 годзе просьбу аб наданні палітычнага прытулку падалі 441300 ўцекачоў. Сярод іх найбольш афганцаў, кітайцаў і іракцаў. У Еўропе папрасіў прытулку 1441 беларус (у 2010 годзе быў 941 чалавек).

Як паведамляе Радыё Свабода, у мінулым годзе 90 чалавек папрасілі прытулку ў нашай краіне.

Фота — newsby.org