Лазавік: зняццё кандыдатаў — падман выбаршчыкаў

Аб сваім зняцці Аб’яднаная грамадзянская партыі і Партыя БНФ папярэджвалі загадзя. Таму, прынятае 15 верасня рашэнне аб зняцці іх кандыдатаў нечаканасцю для Цэнтрвыбаркама не стала, сцвярджае сакратар ЦВК Мікалай Лазавік у размове з Еўрарадыё. Як і тое, што яны ад пачатку вылучалі “слабых кандыдатаў”.
120917_lazavik.mp3
Мікалай Лазавік: “Некаторых з гэтых байцоў нават самі лідары партый спрабавалі падмяніць на дэбатах, каб не даваць ім слова, а самім лідарам выступіць. Але з пункту гледжання арганізатараў выбараў — гэта цалкам нармальны працэс. З пункту гледжання выбаршчыка — гэта здрада выбаршчыка і здзек над выбарчым законам”.

Нагадаем, у суботу з дыстанцыі сыйшло 38 кандыдатаў ад АГП і 31 — ад Партыі БНФ. З нагоды зняцця старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла, што “сваімі дзеяннямі байкотчыкі паказалі, што выбарчае заканадаўства Беларусі дапускае магчымасці яго вольнай інтэрпрэтацыі”. І паведаміла, што ЦВК рыхтуе пакет прапановаў па ўдасканаленні выбарчага заканадаўства. Ці азначае гэта, што зарэгістраваныя кандыдаты будуць пазбаўленыя магчымасці зняцця без ужывання да іх ці структур, што іх вылучылі, нейкіх санкцый, Лазавік не адказаў.

Лябедзька: Абраныя дэмакраты будуць вінны нам шампанскае

Фота — bymedia.net