Курсы долара і еўра сёння знізіліся
У аўторак на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі таргі замежнымі валютамі.
Курс долара цяпер складае 8180 рублёў, ён зменшыўся на 60 рублёў (учора павысіўся на 10 рублёў). Курс еўра зноў знізіўся, на гэты раз на 70 рублёў і складае 10870 рублёў. Што да расійскага рубля, дык яго курс з 281,5 беларускіх рублёў зменшыўся да 278.
Фота — bymedia.net