Курс долара вырас на 20 рублёў, курс еўра знізіўся на 10
У сераду на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі.
Па іх выніках, курс долара складае 8360 рублёў, курс еўра — 10310, курс расійскага рубля застаўся ранейшы — 262,5 рублёў.
Нагадаем, 14 жніўня курс еўра вырас на 120 рублёў, курс долара — на 40.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — bymedia.net