Курс долара працягвае расці

Курс долара вырас з 8390 да 8410 рублёў. Учора ён павялічыўся на 10 рублёў. 

Еўра ў аўторак падаражэў з 10 420 да 10 460 рублёў. Нагадаем, што напярэдадні яго курс павялічыўся на 70 рублёў.

Расійскі рубель 5 чэрвеня таксама вырас — з 246,5 да 253,5 беларускіх. У панядзелак ён панізіўся на 2 рублі.

Фота — inukr.net