Курс долара не змяніўся, курсы еўра і расійскага рубля выраслі
У сераду на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі.
Па іх выніках курс долара застаўся ранейшы — 8650 рублёў, курс еўра вырас на 50 рублёў — да 11630. Курс расійскага рубля вырас з 286,5 да 287,5 беларускага рубля.
Нагадаем, у аўторак курс долара вырас на 20 рублёў, а курс еўра — на 40.
Падрабязней пра курсы валют можна даведацца тут.
Фота — bymedia.net