Курс долара ізноў вырас
Амерыканская валюта падаражэла на 20 рублёў.
Сёння на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі замежнымі валютамі. Курс амерыканскага долара па іх выніках павялічыўся з 8450 да 8470 беларускіх рублёў, паведамляе оnliner.by.
Курс еўра сёння знізіўся на 10 беларускіх рублёў - з 10800 да 10790. Таргі расійскімі рублямі не праводзіліся. Нагадаем, што ў пятніцу долар вырас з 8440 да 8450 беларускіх рублёў.