Колькасць затрыманых узрасла да амаль 400 чалавек
Пра такія вынікі акцыі 3 ліпеня паведамляюць праваабаронцы.
Па звестках сайту "Вясна", агулам 3 ліпеня ў Беларусі было затрымана больш за 380 чалавек. Толькі ў сталіцы міліцыянты затрымалі больш за 200 чалавек. Сярод затрыманых 17 журналістаў, большасць з іх была адпушчаная.
Затрыманыя знаходзіліся ў Фрунзенскім (50 чалавек), Заводскім (20 чалавек), Кастрычніцкім (каля 30 чалавек) і Маскоўскім (40 чалавек) РУУСе. Каля 70 знаходзяцца на Акрэсціна. У іншых гарадах Беларусі былі затрыманыя 180 чалавек. Найбольш у Гомелі, Гродне і Магілёве.