Кіраўнік польскай дыпламатыі просіць прабачэння
Прабачэнні за дзеянні Генпракуратуры, якая выдала Беларусі рахункі праваабаронцы Алеся Бяляцкага, міністр апублікаваў у сваім твітэры.
Радаслаў Сікорскі папрасіў прабачэння ад імя Польшчы, перадае Оnet.pl. Па яго словах, гэта злачынная памылка, здзейсненая нягледзячы на засцярогі Міністэрства замежных спраў. Міністр паабяцаў, што Польшча падвоіць свае высілкі дзеля дэмакратыі ў Беларусі.
Нагадаем, што рахункі беларускіх апазіцыянераў і грамадскіх дзеячаў выдалі Літва, Польшча і, па апошніх звестках, Чэхія. Літва ўжо прынесла свае прабачэнні жонцы Алеся Бяляцкага.