Кіраўнік Freedom House: У Беларусі малыя рычагі для ціску на Захад
Так ацаніў выканаўчы дырэктар "Freedom House" Дэвід Крэймер заяву Беларусі пра спыненне ядзернага супрацоўніцтва з ЗША.
На яго думку, перадае Радыё "Свабода", гэткім чынам Беларусь дамагаецца, каб з яе знялі санкцыі. Крэймер мяркуе, што сур'ёзнай ядзернай пагрозы з боку Беларусі няма. Але, кажа ён, Злучаным Штатам, Расіі ды краінам Еўрасаюза давядзецца павялічыць сваё назіранне і кантроль за Беларуссю, каб засцерагчыся супраць любога распаўсюджання ядзернага паліва.
Нагадаем, афіцыйны Мінск заявіў ў пятніцу, што замарожвае сумесныя з ЗША праекты па абмене высокаўзбагачаным ядзерным палівам. Беларускія ўлады заявілі, што гэта іх адказ на эканамічныя санкцыі ЗША.