Кіраўніку БТ далі магчымасць глядзець незалежную тэлевізію

Падарунак яны пакінулі на прахадной будынка Белтэлерадыёкампаніі, паведамляе БелаПАН. Прадстаўнік "Белсата" ў Беларусі Міхась Янчук кажа, што зрабіць падарунак для Давыдзькі яны вырашылі пасля яго выступу ў Інстытуце журналістыкі БДУ на мінулым тыдні. Тады кіраўнік БТ заявіў, што не мае магчымасці глядзець "Белсат", але асуджае тэлеканал за яго дзейнасць.

Янчук выказаў надзею, што "з часам беларускае дзяржаўнае тэлебачанне ператворыцца ў беларускае грамадскае тэлебачанне, якое будзе служыць інтарэсам не толькі адной сям'і ці вузкіх прыўладных колаў, а ўсяму народу".

Фота — svaboda.org