Кіеўляне падтрымалі “маўклівы пратэст” беларусаў
3 ліпеня ў Кіеве беларускія і ўкраінскія грамадзкія актывісты пікетавалі амбасаду Беларусі.
Больш за трыццаць удзельнікаў пікета трымалі транспаранты з надпісамі "Сыходзь!", "Верым! Можам! Пераможам!", "Бiлоруси, ми з вами", "Лукашенко, звiльни затриманых!" Пэрыядычна пікетоўцы пляскалі ў ладкі і адгукаліся на гудкі аўтамабіляў, кіроўцы якіх выказвалі такім чынам падтрымку беларусам, паведамляе “Радыё Свабода”.