Кіеў занепакоены пераследам украінскіх праваабаронцаў у Беларусі
Украінская амбасада ў Беларусі выказала занепакоенасць з нагоды затрымання ўкраінскага праваабаронцы Уладзіміра Чамярыса.
Пра гэта паведаміў прэс-сакратар амбасады Аляксей Емяльяненка. Ён падкрэсліў, што гэты выпадак ілюструе тэндэнцыю, якая азначылася ў апошнія месяцы ў стаўленні да ўкраінскіх праваабаронцаў у Беларусі. Дыпламат паведаміў, што ўся інфармацыя ўжо перададзеная ў Міністэрства замежных спраў і будзе адпаведным чынам прапрацаваная. Прэс-сакратар адзначыў, што яму невядома, чым выкліканы выпадкі затрымання і нядопуску ў Беларусь украінцаў, паведамляе Корреспондент.net.
Нагадаем, Чамярыса затрымалі ў Мінску на офісе незарэгістраванага праваабарончага цэнтру "Вясна" ўвечары 4 траўня і потым выслалі з краіны.
Раней у Беларусь не былі дапушчаныя ўкраінскія праваабаронцы Міхась Каменеў, Марына Цяпок і Максім Кіцюк.