Камітэт па правах чалавека ААН нагадвае Беларусі пра Уладзіслава Кавалёва
Да 3 ліпеня камітэт чакае ад беларускага ўраду інфармацыі аб прынятых мерах па выкананні рашэння ў справе Уладзіслава Кавалёва.
Такое паведамленне атрымала маці расстралянага віцябляніна Любоў Кавалёва з упраўлення Вярхоўнага Камісара ААН, інфармуе праваабарончы сайт "Вясна".
Паводле рашэння Камітэта па правах чалавека ААН, Беларусь павінна прызнаць, што ў адносінах да Кавалёва былі парушаныя права на жыццё і абарону, прэзумпцыя невінаватасці і справядлівага судовага разбіральніцтва, а таксама права перагляду судовага рашэння.
Нагадаем, што Кавалёва разам з Дзмітрыем Канавалавым прызналі вінаватым у тэракце ў метро 2011 года і расстралялі.