Ігар Чаргінец: "Белавія" пачала рэгістрацыю на свае рэйсы
Пра гэта ў сваім Twitter паведаміў намеснік гендырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці "Белавія".
"Вылеты адразу пасля рэгістрацыі пасажыраў і багажа", — піша Чаргінец.
Мінск і Масква дасягнулі дамоўленасці — забароны знятыя да чацвярга. Мяркуецца, што самалёты могуць вылецець пасля 11-й гадзіны.
Нагадаем, сёння на працягу чатырох гадзінаў паміж МІнскам і Масквой былі адмененыя авіярэйсы. Паводле словаў намесніка гендырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці "Белавія" Ігара Чаргінца, "расійскі бок хоча атрымаць камерцыйную перавагу для сваіх авіякампаній". Беларускі бок "настойвае на парытэце", — цытуе словы Чаргінца партал tut.by. Гаворка ідзе пра колькасць рэйсаў, якія выконваюцца штодня.