Гродзенскі абласны суд не задаволіў скаргу Канстанціна Капліна

6 ліпеня гарадскі суд Гродна прызнаў Капліна вінаватым ва ўдзеле ў незаконным шэсці і пакараў штрафам — 1 мільён 50 тысяч рублёў. Гэтае рашэнне Каплін абскарджваў у абласным судзе, інфармуе БелаПАН. Аднак на судовым працэсе 9 жніўня суддзя Анатоль Заяц скаргу інваліда не задаволіў. 


Дарэчы, за час "маўклівых акцыяў" па дапамогу да праваабаронцаў звярнуліся больш за 50 аштрафаваных гродзенцаў.