У Гродне маладафронтаўца збіла машына (відэа)
Маладафронтавец Арцём Ластавецкі з яго сяброўка трапілі ў аварыю ў Гродне.
Здарэнне адбылося два тыдні таму, але юнак і дзяўчына дагэтуль знаходзяцца ў лякарні хуткай дапамогі.
Арцём Ластавецкі й Алена Мойская пераходзілі дарогу па пешаходным пераходзе, калі іх нечакана збіла таксоўка. Першыя чатыры дні Арцём прабыў у шпіталі ў непрытомнасці. У яго зламаныя абедзве нагі, прабітае лёгкае, але ён рады, што ўвогуле выжыў. Ад супрацоўнікаў міліцыі ён атрымаў відэа той аварыі.
У дачыненні да кіроўцы таксоўкі, які збіў маладых людзей, распачатая крымінальная справа. Арцём Ластавецкі — маладафронтавец з Баранавічаў, стыпендыят навучальнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага. Пасля праблемаў на вучобе ў Беларусі быў вымушаны працягваць адукацыю ў Польшчы, паведамляе прэс-служба “Маладога фронту”.
Фота: mfront.net