Грамадскага актывіста з Баранавіч Мікалая Чарнавуса выклікаюць у пастарунак

У міліцыю Чарнавус павінен з’явіцца сёння ў 17.00. Позву яму ўручыў уласнаручна маёр Віталь Дабрачынскі. У позве напісана, што выклікаюць асобу, “у адносінах да якой вядзецца адміністрацыйны працэс”.

Мікалай Чарнавус лічыць, што яму хочуць “прышыць” адміністрацыйнае парушэнне за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Нагадаем, што Чарнавус з’яўляецца актывістам баранавіцкага грамадскага аб’яднання украінскай дыяспары “Кабзар”. Улады адмаўляюцца рэгістраваць арганізацыю.