Гомельская міліцыя патрабуе закрыць сайт "Моцныя навіны"
2 ліпеня міліцыянты наведалі кватэру, у якой размяшчаецца офіс руху “За Свабоду” і рэдакцыя сайта.
Аб гэтым БелаПАН паведаміў гомельскі лідар руху "За Свабоду" Пётр Кузняцоў. Міліцыянты забралі ў апорны пункт міліцыі Яўгена Суворава, на імя якога зарэгістраваны дамен сайта, і запатрабавалі закрыць старонку ці хаця б прыпыніць працу сайта да панядзелка. Сувораў адказаў, што на яго імя сайт быў зарэгістраваны тры гады таму і з тых часоў ён не мае ніякага дачынення да рэсурсу. Адпаведна, і зачыніць яго не можа.