Георгій Кандрацьеў не задаволены судзействам і ў Тбілісі, і ў Парыжы

Нагадаем, на старце адборачнага турніру чэмпіянату свету 2014 года беларускія футбалісты прайгралі ў Тбілісі Грузіі — 0:1 і ў Парыжы Францыі — 1:3.

120912 Kandrac

Вось што распавёў Георгій Кандрацьеў Еўрарадыё: “Судзействам і там, і там я застаўся незадаволены. Асабліва ў Тбілісі. І гол нам забілі пасля парушэння на Мартыновічы. Двойчы мы хутка разыгрывалі мяч, выводзілі гульцоў адзін у адзін. Бакавы арбітр не бачыць эпізоду. Ён глядзіць, як наш траўмаваны гулец ідзе, паварочвае галаву, глядзіць, як Брэсан выходзіць сам-насам з брамнікам, і ўзнімае сцяг. А там па-за гульнёй не было і далёка”.

Абмеркаваць з футбалістамі лазерны прамень, якім нехта з трыбунаў перашкаджаў беларусам, Георгій Пятровіч не паспеў ― каманда вылецела з Парыжа яшчэ ноччу. Але нават з лавы запасных галоўны трэнер бачыў, як у вочы Сяргею Карніленку свяцілі лазерам.

На "Стад дэ Франс" беларускім гульцам свяцілі лазерам у вочы (фота, відэа)