Гамельчука, арыштаванага за запіс "ВКонтакте", распытвалі пра забойствы

За кратамі ён прабыў трое сутак. Абскарджваць рашэнне суда Шаўчэнка не збіраецца. 


У каментары БелаПАН ён паведаміў, што за кратамі да яго ставіліся карэктна. Азадачылі хіба што невядомыя ў цывільным, якія прыходзілі да Шаўчэнкі ў камеру і паказвалі фатаграфіі нейкіх забітых жанчын і "распытвалі невядома пра што". Гамяльчук лічыць, што гэта былі метады ціску з боку праваахоўнікаў. 


Нагадаем, што Шаўчэнку абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыяванай вулічнай акцыі. Нагодай для гэтага стаў запіс у сацыяльнай сетцы "ВКонтакте".