Гамельчука арыштавалі на трое сутак за запіс "ВКонтакте"
Дзмітрыя Шаўчэнку прызналі вінаватым у парушэнні парадку масавага мерапрыемства.
Як паведамляе БелаПАН, асновай стаў міліцэйскі пратакол. Згодна з ім, 2 жніўня Шаўчэнка праз правайдара сеткі "ВКонтакте" заклікаў грамадзян на несанкцыяваны сход для абмеркавання цяперашняга ўрада. Потым суддзя Сотнікаў зачытаў перапіску з сацыяльнай сеткі, дзе абвінавачваны нібыта пісаў пад нікнэймам "Гырга Піціч". Пры гэтым у зачытаных суддзём паведамленнях не было ні словы пра заклікі да якога-небудзь сходу.
Шаўчэнка сваёй віны не прызнаў і назваў рашэнне суда памылкай.
Нагадаем, што Шаўчэнку затрымалі 6 жніўня на лецішчы, дзе ён быў са сваімі дзецьмі. У той жа дзень яго пасадзілі ў ізалятар часавага ўтрымання, дзе трымалі да суда.