Facebook спрабуе перамагчы камп'ютарны вірус

"Ведаем і стараемся перамагчы", — цытуе словы супрацоўніка расійскага прадстаўніцтва Facebook РІА "Новости".

Нагадаем, вірус, які распаўсюджваецца па сацыяльнай сетцы, публікуе нібыта ад імя карыстальніка паведамленне са шкоднай спасылкай. Пры гэтым у паведамленні адзначаюцца сябры карыстальніка, што садзейнічае яго распаўсюду. І калі іншыя ўдзельнікі сацыяльнай сеткі пераходзяць па спасылцы, то іх кампутары таксама заражаюцца.

У такой сітуацыі спецыялісты па кібербяспецы раяць якмага хутчэй выдаліць паведамленне са шкоднай спасылкай, паведаміць сваім сябрам у сацсетцы аб праблеме, а таксама праверыць кампутар на наяўнасць вірусаў і змяніць пароль ад уліковага запісу ў Facebook.

Фота — ria.ru