Эксперт: Літва працягне неафіцыйна кантактаваць з Беларуссю
Нягледзячы на тое, што на афіцыйным узроўні Літва падтрымае ўсе захады ЕЕ і асабліва Польшчы.
У дыпламатычным канфлікце паміж Беларуссю і ЕС, а таксама – паміж Беларуссю і Польшчай Літва на ўсіх дыпламатычных узроўнях падтрымае Польшчу. Хаця б таму, што на гэта нашу паўночную суседку штурхае парадак адміністрацыйных узаемаадносінаў у Еўрасаюзе. Але неафіцыйна Літва будзе рабіць усё, каб захаваць эканамічныя адносіны з нашай краінай.
Такое меркаванне ў інтэрв'ю Еўрарадыё выказаў палітолаг, прафесар Ковенскага ўніверсітэта Вітаўта Вялікага Гінтаўтас Мажэйкіс.
Гінтаўтас Мажэйкіс: “Узаемаадносіны паміж Літвой і Беларуссю зараз будуць развівацца па непісаных правілах. Хаця Генеральны консул будзе адкліканы. На ўзроўні іншых сувязяў абодва бакі будуць спрабаваць любым чынам падтрымліваць існуючыя эканамічныя і камунікацыйныя адносіны”.
Калі толькі кіраўнік Беларусі не пачне наўпрост крытыкаваць афіцыйную пазіцыю Літвы. У такім разе, лічыць літоўскі эксперт, паўкрыджаны літоўскі парламент і літоўскі МЗС будуць пазбягаць усіх таемных перамоваў з беларускімі ўладамі.