Дзяўчаты, якія нас уразілі, парадавалі і прымусілі імі ганарыцца (фота)

Вікторыя Азаранка

Першая ракетка свету. Выйграла фінал адкрытага чэмпіянату Аўстраліі ў Марыі Шарапавай.


Дар'я Домрачава

Выйграла першае золата для Беларусі ў чэмпіянатах свету па біятлоне.


Дзяўчына знялася аголенай у мінскім метро, за што была аштрафаваная на 70 тысячаў рублёў.


Алена Адамчык

Зрабіла эратычную фотасесію дзяўчын, на якіх з вопраткі былі толькі  слуцкімія паясы, якія знаходзіліся ў музеі Багдановіча.


Алена

Дзяўчына з Салігорска, якая сустракаецца з зоркай НХЛ Сяргеем Касціцыным і з'яўляецца стрыечнай сястрой лідара гурта "Зніч" Алеся Таболіча.

Надзея Руткоўская

Беларуска, якая сустракалася з тэрарыстам Брэйвікам і ездзіла да яго ў Нарвегію.

Алёна Ланская
Беларуская спявачка, паводле першых вынікаў галасавання "Еўрафэсту" стала яго пераможцай, аднак пасля таго як выявіліся фальсіфікацыі, згубіла магчымасць паехаць на "Еўрабачанне".



Святлана Вінаградава

Выйшла замуж за палітвязня Паўла Вінаградава, калі той знаходзіўся ў турме.

Наста Палажанка

Беларуская апазіцыянерка cёлета стала пераможцай у намінацыі "Надзея" прэміі імя Святланы Навумавай.