Дземідзенку - 15 сутак арышту, Івашкевічу -10, Губскай - 3
Палітык Віктар Івашкевіч, актывіст Маладога фронту Мікола Дземідзенка і сябра БХД Ірына Губская былі затрыманыя ў Дзень Волі.
Міколу Дземідзенку абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства паўторна цягам аднаго году. Сведкі на суд не з'явіліся. Суддзя Іна Ляўкова пакарала Дземідзенку арыштам на 15 сутак.
***
У Савецкім судзе Мінска прайшоў разгляд адміністратыўнай справы Віктара Івашкевіча, які быў затрыманы 25 сакавіка і абвінавачаны ў дробным хуліганстве.
Суддзя адхіліла пратэст на выклік у суд сведак-міліцыянтаў, якія складалі пратакол, палічыўшы дастаковым пісьмовых доказаў. Рапарты складалі Біруля і Безлюдаў. Суддзя Аксана Рэлява пакарала Віктара Івашкевіча арыштам на 10 сутак.
***
Ірыну Губскую прысудзілі да трох сутак арышту. Увесь час знаходжання на Акрэсціна дзяўчына трымала сухую галадоўку.
Ірыну Губскую абвінавацілі ў дробным хуліганстве, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
фота: Радыё Свабода