“Дынама-Мінск” выйграла ў гасцях у “Амура” ― 3:2 (відэа)

“Амур” вырваўся наперад на 13-й хвіліне гульні, але ўжо праз 3 хвіліны Стэплтан узнавіў раўнавагу. А ў другім перыядзе дынамаўцы вырашылі лёс сустрэчы: Лайнэ і Стась закінулі па шайбе, на якія хабараўчане не здолелі адказаць нічым. Праз перарыў “Амур” здолеў забіць, але толькі аднойчы. Вынік ― 2:3 на карысць “Дынама”.

На гэтым гасцявы тур дынамаўцаў скончаны. Наступную гульню наш клуб правядзе 30 верасня на “Мінск-Арэне” супраць “Атланта” з Мыцішчаў. Як і ў матчы з “Амурам”, на пляцоўку мінскіх хакеістаў выведзе новы капітан ― фін Ерэ Каралахці. Гульня супраць “Атланта” будзе дэбютнай для яшчэ аднаго фінскага дынамаўца ― на час лакаўта ў НХЛ вароты “Дынама” будзе абараняць Пека Рынэ.

Відэадайджэст матча падрыхтаваў "Прессбол":