Дэпутат: Дэмакратыя ў Беларусі павінна быць з зубамі

"Беларусь сёння з'яўляецца аб'ектам барацьбы за геапалітычную прастору як з боку Ўсходу, так і з боку Захаду, што яшчэ больш ускладняе наша становішча", — упэўнены дэпутат. Ён перакананы, што ў свеце "ёсць сілы і дзяржавы, якія вельмі жадалі б скарыстацца слабасцю эканомікі Беларусі альбо прыкласці намаганні для дэстабілізацыі эканомікі, каб пасля яе паглынуць, аслабіць, зацягнуць пятлю і задушыць".

Адсюль выснова: "Дэмакратыя ў Беларусі павінна быць з зубамі, умець абараняцца", цытуе БЕЛТА Самасейку.