ДАІ і асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў правядуць сумесную акцыю

Акцыю "Свабодная паркоўка" плануецца правесці ў Мінску і ўсіх абласных цэнтрах. Галоўная яе мэта – вырашыць праблему парковак для інвалідаў. Большасць буйных паркінгаў маюць спецыяльна адведзеныя месцы, якія пазначаныя таблічкай "Інваліды". Аднак звычайныя вадзіцелі ў парушэнне правілаў дарожнага руху часта пакідаюць там транспарт. Арганізатары акцыі маюць намер прыцягнуць увагу да праблемы і павысіць культуру беларускіх кіроўцаў уцэлым, паведамляе БелаПАН.