Бакланаў з адрэзанымі дзюбамі ў хуткім часе ўсыпяць

Пра гэта Еўрарадыё распавёў Юрый Чарнавусаў, начальнік Чашніцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя:

Юрый Чарнавусаў: “Каб зрабіць аперацыю гэтым бакланам, якія з’яўляюцца непажаданым відам не адну тысячу долараў трэба патраціць. Яны не жыццяздольныя. Пакуль іх кормяць бацькі. Будзем адлоўліваць і забіваць іх. Гэта будзе больш гуманна, чым яны будуць пакутваць яшчэ паўгода”.

У выніку бакланаў усыпяць.

Нагадаем, 16 чэрвеня на адным з азёраў Чашніцкага раёну дзясяткам птушанят бакланаў адрэзалі верхнюю частку дзюбы. Міліцыя вядзе пошук злачынцаў, а матэр'ялы праверкі будуць перададзеныя ў Следчы камітэт.

Бакланы з'ядаюць шмат рыбы, а рыбгасы ўводзяць узнагароджанні за здабычу гэтых птушак. Ад 25 да 50 тысяч за адну птушку. Пацвярджэннем здабычы лічыцца здадзеная дзюба або лапкі.