Чэшскі Хельсінскі Камітэт патрабуе свабоды беларускім палітвязням
Чэшскі Хельсінскі Камітэт выказвае катэгарычнае абурэнне палітычнымі судовымі працэсамі, якія адбываюцца ў Мінску.
У пятніцу быў асуджаны на 5 гадоў турмы адзін з заснавальнікаў апазіцыйнага руху Хартыя 97, кандыдат на выбарах Прэзідэнта, Андрэй Саннікаў. Жорсткія прысуды вынесены іншым палітыкам і грамадскім дзеячам. Суды працягваюцца. Чэшскія праваабаронцы выказваюць засцярогу, што падобныя выракі пагражаюць і іншым кандыдатам на пасаду прэзідэнта: Уладзіміру Някляеву, Мікалаю Статкевічу, Дзмітрыю Усу і Віталю Рымашэўскаму.
“Гэтыя працэсы нас вельмі закранулі, прысуды з’яўляюцца не толькі ганьбай для Беларусі, але і для усей Еўропы, для прыхільнікаў дэмакратыі па ўсім свеце”, — гаворыцца ў заяве, якую распаўсюдзіў Чэшскі Хельсінскі камітэт.