Чарговага адваката Саннікава могуць пазбавіць ліцэнзіі

Варвашэвіча выключылі з фармулёўкай "за правіннасць, несумяшчальную са званнем адваката". Як паведамляе сайт "Хартыя-97", нагодай стала прыцягненне яго да адміністрацыйнай адказнасці па сумнеўных абвінавачваннях. Сваю віну ў адміністрацыйным правапарушэнні адвакат не прызнаў. Згодна з заканадаўствам, выключэнне з калегіі адвакатаў з'яўляецца падставай для пазбаўлення Міністэрствам юстыцыі ліцэнзіі на права заняткаў адвакацкай дзейнасцю.