Бузэк просіць пакінуць Мінск без чэмпіянату свету 2014 года

Еўрадэпутаты заклікаюць прыпыніць правядзенне чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску 2014 году, пакуль у Беларусі не будуць вызваленыя ўсе палітвязні. 

У сваім лісце, які цытуе Радыё "Свабода", Ежы Бузэк заклікае Міжнародную федэрацыю хакею прыняць адпаведныя меры, каб Лукашэнка не атрымаў міжнароднага прэстыжу або легітымнасці, якія дае арганізацыя чэмпіянату свету па хакеі 2014 года. На думку еўрапейскіх палітыкаў, чэмпіянат па хакеі не можа быць праведзены ў Беларусі ў цяперашніх жудасных палітычных умовах.

У красавіку з такім жа заклікам да Міжнароднай федэрацыі хакею з шайбай звярнуўся амерыканскі сенатар-дэмакрат Дык Дэрбін.