Брытанскі міністр назваў Беларусь вялікай праблемай для Еўропы

Як паведамляе БелаПАН, заява Лідынгтана пасля сустрэчы з генеральным сакратаром Савета Еўропы Турб'ернам Ягландам у Страсбургу.

Брытанскі міністр паведаміў, што сустракаўся з лідарамі беларускай апазіцыі некалькі разоў за мінулы год. Па яго словах, кожная сустрэча з прадстаўнікамі Беларусі з'яўляецца напамінам пра тое, што ў еўрапейскай краіне аспрэчваюцца асноўныя правы. Гэта права на вольнае выказванне палітычных поглядаў, права на свабоду сходаў, права на ўдзел у свабодных і сумленных выбарах.