Брэсцкія праваабаронцы будуць патрабаваць вызвалення Алеся Бяляцкага

Пра гэта паведаміў адзін з заяўнікаў, Уладзімір Вялічкін:

“Як праваабаронца я выказваю салідарнасць з Алесем Бяляцкім і маю намер заявіць пікет, асноўным лозунгам на якім будзе “Свабоду праваабаронцу Бяляцкаму!”. Пікет мае адбыцца ў панядзелак, 22 жніўня, у дазволеным месцы, на стадыёне “Лакаматыў”. На сённяшні дзень  важны сам факт правядзення. Ці факт адмовы”.

Брэсцкія заяўнікі спадзяюцца выкарыстаць і другое дазволенае для масавых мерапрыемстваў месца — пляцоўку каля Зялёнай эстрады ў Парку воінаў-інтэрнацыяналістаў.