Больш за мільён чалавек прынялі ўдзел у велікодных набажэнствах у Беларусі
Як адзначаюць у міліцэйскім ведамстве, грамадскі парадак быў забяспечаны.
Больш мільёна чалавек прынялі ўдзел у велікодных набажэнствах у Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў МУС Беларусі.
Свята Вялікадня 24 красавіка адзначалі вернікі адначасова дзвюх хрысціянскіх канфесій. У гэты дзень у праваслаўныя і каталіцкія храмы прыйшлі больш мільёна чалавек. Як адзначаюць у міліцэйскім ведамстве, грамадскі парадак быў забяспечаны. Пры ўваходзе ў храмы ў вернікаў даглядалі асабістыя рэчы.