БХК у судзе прайграў Мінюсту
Вярхоўны суд не задаволіў скаргу Беларускага Хельсінскага камітэта.
Праваабаронцы абскарджвалі папярэджанне, якое ім вынесла Міністэрства юстыцыі. Прычынай для яго чыноўнікі называюць падатковыя парушэнні.
Канфлікт паміж падатковай інспекцыяй і праваабаронцамі БХК цягнецца з 2004 года. Падатковая інспекцыя лічыць, што БХК павінен сплаціць падаткі з гуманітарнай дапамогі па праграме ТАСІС. Праваабаронцы ж спасылаюцца на беларускае заканадаўства, якое вызваляла іх ад гэтых падаткаў.
Цяперашняе папярэджанне ад Міністэрства юстыцыі для БХК ужо другое за год. Гэта азначае, што праз месяц чыноўнікі могуць падаць у суд заяву на ліквідацыю Беларускага Хельсінкскага камітэту.