Беспарадкі з Лондана перакінуліся на Ліверпуль
А ў самой брытанскай сталіцы набываюць усё больш жорсткі характар.
Вечарам панядзелка брытанская паліцыя заявіла, што ў Ліверпулі адбыліся невялікія беспарадкі на вуліцах, паведамляе ВВС.
Тым часам уначы ў Лондане павялічылася колькасць раёнаў, дзе адбываюцца беспарадкі. Кіраўніцтва лонданскай паліцыі дадаткова накіравала на вуліцы горада 1700 паліцэйскіх. Нагадаем, што беспарадкі ў гэтым горадзе працягваюцца трэці дзень. Іх справакавала забойства паліцэйскімі падчас перастрэлкі маладога гангстэра. Удзел у пагромах бяруць жыхары бедных кварталаў.