Беспарадкі ў Лондане спыніліся

Чацвёртая ноч з моманту пачатку беспарадкаў у Лондане прайшла параўнальна спакойна, але затое ў іншых буйных цэнтрах дзеянні крымінальных і проста агрэсіўных груп рэзка ўзмацніліся, паведамляе ВВС.

У Манчэсцеры натоўпы, якія складаліся з моладзі, дзейнічалі на вуліцах ўсю ноч. У другім па велічыні горадзе Англіі Бірмінгеме ўдзельнікі такіх груп закідалі паліцыю камянямі і бутэлькамі. Паліцыя за ноч арыштавала каля 170 чалавек.