Беспарадкі ў Англіі спыніліся

Узмоцненыя нарады паліцыі нясуць начное дзяжурства на вуліцах Лондана, Бірмінгема, Манчэстэра, Ліверпуля, Брысталя, Гластэра, Нотынгема і іншых брытанскіх гарадоў, дзе ў папярэднія дні бушавалі сутыкненні моладзевых банд з паліцыяй.

Для Лондана, парадак у якім забяспечваюць 16 тысяч паліцэйскіх, гэта ўжо другая ціхая ноч.