Берасцейцы адбівалі ўдзельнікаў маўклівага пратэсту ў “ціхароў”
У выніку акцыя прайшла без затрыманняў.
Прыкладна ў 19.20 на вуліцы Пушкінскай, дзе стаялі ўдзельнікі акцыі, некалькі невядомых у цывільным паспрабавалі затрымаць двух маладых людзей.
Людзі, якія сабраліся тут, не далі ім гэтага зрабіць. Адзін з маладзёнаў, якіх спрабавалі затрымаць, закрычаў. Прысутным удалося адбіць маладых людзей, невядомыя ў цывільным схаваліся, паведамляе БелаПАН.