БелЕўрасетка: Інфармацыі аб пазове за перашкоду працы 19 снежня не маем
Прадпрыемства "БелЕўрасетка" не пацвярджае, што прад'явіла ўдзельнікам акцыі 19 снежня пазоў аб панесенай шкодзе.
Прадстаўнік БелЕўрасеткі: "Я не ведаю крыніцу, адкуль такая інфармацыя. Такой інфармацыі ў нас няма".
Нагадаем, прадстаўнік абвінавачвання даводзіць у судзе над Змітром Бандарэнкам, што сваімі дзеяннямі ён перашкодзіў працы “Макдональдса” і “БелЕўрасеткі”, а таксама пункту абмену валют, станцыі метро “Кастрычніцкая” і Палаца культуры прафсаюзаў.
Нагадаем, пра нібыта панесеную шкоду “Макдональдсам” у выніку акцыі 19 снежня згадваецца ў адным з пунктаў абвінавачання ў крымінальнай справе супраць Дзмітрыя Уса. Прадстаўнік рэстарана хуткага харчавання Артур Юран раней паведамляў, што прэтэнзій да экс-кандыдата кампанія не выстаўляла.