"Белавія" тэрмінова набывае яшчэ адзін Boeing
Цяпер у авіяперавозчыка 17 самалётаў, але іх ужо недастаткова.
"Белавія" тэрмінова набывае ў амерыканскай лізінгавай кампаніі Boeing 737-300. Як паведаміў Еўрарадыё намеснік гендырэктара "Белавія" Ігар Чаргінец, самалёт неабходны для чартарных перавозак.
Чаргінец: “Плануецца на пачатку чэрвеня Boeing 737-300. Для папаўнення нашага парку, для выканання чартарных палётаў. Гэта самы вялікі Boeing у нашым парку — 148 крэслаў. Ідзе рост перавозак чартарных, рэйсаў. Нам не хапае, таму мы бярэм тэрмінова яшчэ адзін самалёт”.
Як раней паведамляла Еўрарадыё, на гэтым Boeing беларускі авіяперавозчык не спыніцца: увосень парк папоўніцца двума самалётамі Embraer 175. Адзін самалёт паступіць у верасні, другі — у кастрычніку. У адрозненне ад Boeing гэта будуць новыя самалёты, і цяпер яны яшчэ знаходзяцца на заводзе-вытворцы.
Фота — nebecnyirai.ucoz.ru