Беларусы збілі расійскага паліцыянта

24-гадовы лейтэнант міліцыі Левашоў спрабаваў затрымаць за дробнае хуліганства двух беспрацоўных беларусаў - аднаму 32 гады, другому 25. 


Беларусы сталі супраціўляцца і пабілі інспектара. У выніку беларусы былі затрыманы. А лейтэнанту спатрэбілася шпіталізацыя, піша "Комсомольская правда".


Паведамляецца, што ў рапарце паліцыянта адзначана: рукі распускаў толькі адзін з беларусаў.