Беларускія ліквідатары возьмуць удзел у чарнобыльскай канферэнцыі ў Кіеве
Міжнародная канферэнцыя па пытаннях наступстваў чарнобыльскай катастрофы арганізуецца праваслаўнай царквой.
Пра гэта паведаміў старшыня грамадскага аб'яднання "Саюз Чарнобыль — Беларусь" (Украіна) Аляксандр Валчанін.
Паводле яго слоў, міжнародная канферэнцыя "Пасля Чарнобыля: агульны боль, агульны клопат, агульная надзея. Асэнсаванне вынікаў і ўрокаў катастрофы" пройдзе ў Кіеве 26—27 красавіка.
Канферэнцыя праводзіцца па благаславенні патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла і мітрапаліта Кіеўскага і ўсяе Украіны Уладзіміра. У ёй возьмуць удзел вучоныя, багасловы, царкоўныя іерархі, грамадскія і палітычныя дзеячы з Беларусі, Расіі, Украіны і краін Прыбалтыкі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, саюзаў журналістаў Украіны і Расіі, паведамляе БелаПАН.